У тэлеграм-канале «„Нафтан“ супраць экстрэмізму» паведамляецца аб затрыманьнях 17 кастрычніка работнікаў заводу ААТ «Нафтан» на прахадной прадпрыемства.
Апошнім разам масавыя затрыманьні праходзілі ў праектна-канструктарскай службе «Паліміру». Тады затрымалі практычна ўвесь штат супрацоўнікаў. Сілавікі іх дапытвалі, штрафавалі і арыштоўвалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: Прыхільніца Лукашэнкі трапіла ў ІЧУ пасьля скаргі на міліцыю; затрымалі загадчыка аддзяленьня Віцебскай абласной лякарніУ Берасьці мужчыне пагражае ад 5 да 10 гадоў за датычнасьць да «ваенных дзеяньняў у іншай дзяржаве»
У Берасьцейскім абласным судзе паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (вэрбаваньне, навучаньне, іншая падрыхтоўка альбо выкарыстаньне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяньнях, фінансаваньне ці іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці) судзяць Леаніда Райчонка.
Праваабаронцам невядомыя падрабязнасьці справы. Леаніду пагражае ад 5 да 10 гадоў зьняволеньня. Справу разглядае Вера Філонік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 кастрычніка: рабочага судзяць за абразу Лукашэнкі і Галоўчанкі; пэнсіянэра Дземідовіча будуць судзіць 7-ы раз