Паліцыя Турэччыны затрымала каля 145 грамадзян па ўсёй краіне ў ноч на 3 кастрычніка праз падазрэньне ў іхнай сувязі з Рабочай партыяй Курдыстану.
Як паведаміла Reuters са спасылкай на турэцкія дзяржаўныя СМІ, апэрацыю пачалі праз два дні пасьля выбуху каля ўрадавых будынкаў у Анкары, адказнасьць за які ўзяла Рабочая партыя Курдыстану. У выніку выбуху два паліцыянты загінулі і яшчэ два атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Турэччыны заявілі пра тэракт у цэнтры сталіцыПасьля гэтага Турэччына нанесла авіяўдары па аб’ектах курдаў на поўначы Іраку і ўначы затрымала падазраваных у Стамбуле і яшчэ 18 правінцыях.
Міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны заявіла, што ў ноч на 3 кастрычніка правялі 466 апэрацый супраць «выведных падразьдзелаў» курдаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульні Эрдагана з Украінай, Расеяй і вайной. Чаго хоча ТурэччынаРабочая партыя Курдыстану — палітычная арганізацыя курдаў, якая прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у Турэччыне, ЗША і краінах ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта міністр Макей лётаў у Курдыстан