Паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС супраць удзельнікаў маратону салідарнасьці з палітзьняволенымі «Нам ня ўсё адно» завялі крымінальную справу, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Раней суд Цэнтральнага раёну Менску відэакантэнт пад назвай «Нам ня ўсё адно» прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Падазраваных у справе каля 60 чалавек. Ім пагражае да 8 гадоў зьняволеньня за нібыта «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Адзначаецца, што сьледчыя праводзяць працу для ўстанаўленьня іншых асоб, «якія спансуюць дэструктыўныя фармаваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Празь месяц пасьля маратону салідарнасьці з палітвязьнямі «Нам ня ўсё адно!» улады прызналі яго «экстрэмісцкім»29 ліпеня ад 10-й ранку да 10-й вечара менскага часу на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!». Збор грошай працягваецца і пасьля заканчэньня онлайн-маратону.
Яго галоўнай мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.
Падчас маратону сабралі каля 575 тысяч эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым хоча, каб палітвязьні сталі звычайнымі крымінальнікамі без падтрымкі». 10 нязручных пытаньняў да ініцыятаркі маратону салідарнасьціПа словах Стрыжака, фонд не пакіне сабе нічога, «усе свае адміністрацыйныя выдаткі BySol пакрые зь іншых сродкаў». 29 верасьня прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова паведаміла BPN, што паміж профільнымі арганізацыямі разьмеркавана 104 тыс. эўра са сабраных падчас маратону салідарнасьці.
27,5 тыс. эўра перададзены фонду салідарнасьці ByHelp, па 13,5 тыс. — праваабарончай ініцыятыве Dissidentby, дабрачыннай арганізацыі Littouwin LIONS CLUB, фонду дапамогі беларусам у Літве Razam і ініцыятыве «Анархічны Чорны крыж Беларусі», 13 тыс. — дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцьця», 9,5 тыс. — ініцыятыве «Беларуская рада культуры».