Праект Women in Tech, які рэалізуе Цэнтар гендэрных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту пры падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу, правёў дасьледаваньне аб пасьпяховасьці жанчын у ІТ-сфэры і аб прычынах гендэрнага дысбалянсу ў індустрыі.
«Выявілася, большасьць беларусак (95% рэспандэнтак) не змаглі рэалізавацца ў сфэры, таму што стала сутыкаліся з стэрэатыпамі наконт жаночых здольнасьцяў. Міт пра тое, што пісаць код ці распрацоўваць праграмнае забесьпячэньне пад сілу толькі мужчынам, таксама моцна ўплывае на рашэньне жанчын станавіцца праграмістамі і інжынэрамі», — адзначаецца ў паведамленьні аўтараў праекту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспарт ПВТ за 2022 упаў упершыню ў гісторыі паркуСярод іншых прычын, паводле дасьледчыкаў, — вялікая канкурэнцыя на рынку працы, дарагое навучаньне і эйджызм. Удзельніцы дасьледаваньня казалі: «Баюся, што позна пачынаць, мне 33», «Ня ўпэўненая, што буду запатрабаваная на рынку працы ў 40». Шмат жанчын таксама прызналіся, што баяцца сутыкнуцца з выбарам паміж кар’ерай і сям’ёй або мацярынствам.
«IТ-сфэра ўсё яшчэ дастаткова закрытая для жанчын. Галоўная прычына гэтага хаваецца ў гендэрных стэрэатыпах і няроўнасьці. Нехта падумае, што праблемы не існуе, бо юрыдычна ў жанчын Беларусі ўжо даўно няма ніякіх абмежаваньняў у адукацыі і кар’еры. Адна існуе мноства нябачных бар’ераў, якія сур’ёзна абмяжоўваюць патэнцыял беларусак», — паведаміла адна з дасьледчыц Марына Ментусава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: IBA Group цалкам сыходзіць з рынкаў Беларусі і РасеіДля абмеркаваньня шляхоў пераадольваньня гендэрнага дысбалянсу ў ІТ-індустрыі ў Вільні 7–8 кастрычніка правядуць канфэрэнцыю аб жаночым лідэрстве, у якой возьмуць удзел прадстаўніцы ўсясьветна вядомых ІТ-кампаній зь Беларусі, Эўропы і ЗША.
Сярод тэмаў для абмеркаваньня заявілі тэмы кар’ернага пераезду, кар’еры падчас пандэміі, мацярынства і рэлякацыі, а таксама памылак, якія перашкаджаюць атрымаць павышэньне на міжнародным рынку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На першую праграму запісаліся 500 чалавек». Расказваем аб праекце, які дапамагае жанчынам увайсьці ў ІТ