Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт ПВТ за 2022 упаў упершыню ў гісторыі парку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Парк высокіх тэхналёгій абнавіў інфармацыю пра экспарт, новыя працоўныя месцы, аб’ём вытворчасьці і продажаў за 2022 год.

Партал devby.io апублікаваў аналіз леташніх і ранейшых паказьнікаў вынікаў працы ПВТ.

Экспарт рэзыдэнтаў ПВТ склаў за мінулы год 2,7 мільярды даляраў. Гэта на 500 мільёнаў даляраў ці на 15% менш, чым у 2021 годзе.

Падзеньне экспарту да папярэдняга году адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю ПВТ. Пры гэтым Парк скарэктаваў інфармацыю, агучаную яшчэ вясной на дзяржканале АНТ. Тады ў эфіры назвалі іншую лічбу па экспарце ПВТ за 2022 год — 2,5 мільярды даляраў.

Доля ПВТ у агульным экспарце паслуг Беларусі па выніках мінулага году засталася на ўзроўні 30%.

На фоне падзеньня экспарту зьнізілася і зьнешнегандлёвае сальда ПВТ (розьніца паміж экспартам і імпартам). У 2021 годзе — 2,8 мільярды даляраў, у 2022 годзе — 2,4 мільярда даляраў або на 16% менш.

Як зьмяніліся іншыя паказчыкі?

Абʼём вытворчасьці рэзыдэнтаў ПВТ

2021 год — 9,4 мільярдаў рублёў;

2022 год — 8,3 мільярдаў рублёў (мінус 11,5%).

Абʼём рэалізацыі ІТ-прадуктаў і паслуг у Беларусі

2021 год — 1,3 мільярды рублёў;

2022 год — 1,3 мільярды рублёў.

Новыя працоўныя месцы

2021 год — 8 тысяч;

2022 год — 7 тысяч (мінус 12,5%).

Колькасьць цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый

2021 год — 122;

2022 год — 100 (мінус 15%).

Доля ПВТ у ВУП Беларусі

2021 год — 4,8%;

2022 год — 4% (мінус 0,8 адсоткавага пункту).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG