Большасьць чальцоў Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) прагаласавалі за скасаваньне поўнай забароны на ўдзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у Паралімпійскіх гульнях, якія адбудуцца ў Францыі ў 2024 годзе.
Як паведаміла агенцтва AFP, увечары 29 верасьня МПК вырашыць, на якіх умовах яны змогуць удзельнічаць — выходзіць на спартовыя пляцоўкі пад нацыянальнымі альбо алімпійскім сьцягам.
Пасьля ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, МПК забараніў расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах, а таксама прыпыніў дзейнасьць Паралімпійскіх камітэтаў абедзьвюх краін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Скандынавіі і мэр Парыжу выказаліся супраць вяртаньня беларускіх і расейскіх спартоўцаў на Алімпіяду
У выніку паралімпійцаў Беларусі і Расеі адхілілі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пэкіне ў сакавіку 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці прапанаваў чатыры ўмовы ўдзелу спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ў Алімпіядах