Мэдалі за баявыя заслугі па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў кіраўнік Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў Валер Сахашчык.
«27 верасьня ва Ўкраіне адбылося ўрачыстае ўзнагароджаньне найлепшых байцоў-беларусаў Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў баях супраць расейскіх агрэсараў, — гаворыцца ў тэлеграм-канале Рады БНР, — Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгода знаходзіцца на фронце, на адным з самых складаных яго ўчасткаў. Кожны дзень і кожную ноч ваяры роты змагаюцца, наносяць уражаньне агрэсару і набліжаюць перамогу».
Узнагароды па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў Валер Сахашчык.
- Мэдаль за баявыя заслугі «даецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка».
- Ад заснаваньня мэдаля яго ўжо атрымалі 38 беларусаў, якія ў складзе розных вайсковых аддзелаў ваююць на баку Ўкраіны супраць расейскіх акупантаў.