Генэрал-маёр Ігар Бурмістраў, які раней займаў гэтую пасаду, звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросьце з правам нашэньня вайсковай формы і знакаў адрозьненьня, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Раней Аляксандар Быкаў займаў пасаду камандзіра спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі. Хоць спэцыяльнае прызначэньне САХР — сілавая падтрымка праваахоўнікаў пры затрыманьні асабліва небясьпечных злачынцаў, найперш узброеных, байцы САХР разам з супрацоўнікамі АМАП і ГУБАЗіК неаднойчы ўдзельнічалі ў затрыманьні праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, супраць якіх пасьля заводзілі палітычна матываваныя справы.
Аляксандар Быкаў яшчэ ў кастрычніку 2020 году трапіў пад санкцыі Эўразьвязу. Афіцыйная падстава ўнясеньня ў санкцыйны сьпіс — «рэпрэсіі і запалохваньне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці адвольныя арышты і жорсткае абыходжаньне, уключаючы катаваньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 8 фактаў пра «СОБР», якім камандаваў палкоўнік ПаўлічэнкаУнутраныя войскі МУС Беларусі былі актыўна задзейнічаныя ў падаўленьні масавых пратэстаў у 2020 годзе, іх таксама прыцягвалі да разгону вулічных акцый у ранейшыя гады.
Камандуючым унутранымі войскамі МУС і намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі зьяўляецца Мікалай Карпянкоў, адзін з галоўных выканаўцаў палітычных рэпрэсіяў у краіне. Падчас пратэстаў 2020 году Карпянкоў узначальваў Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС, якое вызначылася катаваньнямі грамадзян. ГУБАЗіК працягвае перасьледаваць апанэнтаў улады і цяпер.
Мікалай Карпянкоў вядомы сваімі рэзкімі выказваньнямі супраць праціўнікаў рэжыму накшталт «прадстаўнікі апазыцыі ашалелі і дэградавалі... у іх настолькі ўсяліўся д’ябал, што яны рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — сьмерці» і падобнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпянкоў: новыя атрады спэцназу МУС выкрыстоўваюць «унікальны досьвед» НКВД ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе памятаюць 2020 год». Карпянкоў расказаў, як унутраныя войскі будуць выкарыстоўваць дроны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік унутраных войскаў Карпянкоў: «Апазыцыя за мяжой — шалёныя сабакі, яны заслугоўваюць сьмерці»