Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усе памятаюць 2020 год». Карпянкоў расказаў, як унутраныя войскі будуць выкарыстоўваць дроны


Мікалай Карпянкоў
Мікалай Карпянкоў

Намесьнік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў на прэс-канфэрэнцыі, прымеркаванай да 105-годзьдзя з дня ўтварэньня ўнутраных войскаў, расказаў, як будуць выкарыстоўвацца бесьпілётнікі ў падразьдзяленьнях унутраных войскаў.

Паводле Карпянкова, з дапамогай бесьпілётнага лятальнага апарата можна знайсьці чалавека, які згубіўся ў лесе. Акрамя таго, бесьпілётнікі могуць выкарыстоўвацца для выведкі.

«Усе памятаюць 2020 год. Былі масавыя беспарадкі, дзесьці рыхтаваліся засады, недзе скідалі з дахаў бутэлькі і цэглу. А з дапамогай бесьпілётнікаў можна было агледзець усю тэрыторыю і вывучыць абстаноўку, каб скласьці поўную карціну і эфэктыўна працаваць невялікімі групамі», — сказаў Мікалай Карпянкоў.

Ён дадаў, што такія апараты могуць дапамагчы ў абароне ад іншых бесьпілётнікаў, якія могуць быць задзейнічаныя супраць вайскоўцаў. Дроны плянуецца выкарыстоўваць супраць патэнцыйных дывэрсантаў, якія, на думку Карпянкова, могуць «пад іншым сьцягам зайсьці на нашу тэрыторыю і захапіць якое-небудзь прыгранічнае мястэчка».

Паводле намесьніка кіраўніка МУС, байцы ўнутраных войскаў навучаныя ня толькі весьці выведку з дапамогай дронаў, але і праводзіць пры неабходнасьці бомбакіданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG