Словы ў падтрымку Ўкраіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваньнямі правага толку», паведамляе «Флагшток».
Мазырскія прапагандысты зьнялі відэасюжэт аб затрыманьні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў НПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца.
Афіцыйная падстава для затрыманьня — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застольля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Ўкраіны:
— Слава Ўкраіне! Беларусы за родную брацкую Ўкраіну.
— Героям Слава! Слава Ўкраіне!
Прапагандыстка за кадрам заяўляе, што словы «Слава Ўкраіне» — нацысцкія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 верасьня: У Гомлі затрымалі банкаўскіх работнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 верасьня: Прадпрымальніка затрымалі па вяртаньні з-за мяжы; менчуку прысудзілі 5 гадоў калёніі за данат у 20 даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 верасьня: У Гомлі масавыя затрыманьні кіраўнікоў сельскай гаспадаркі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 верасьня: У Гомлі сілавікі прымусілі затрыманага крычаць «Слава Расеі!»