Так дыплямат зараз называе сябе на сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter.
З прызначэньнем на пасаду Міхальскага ўжо павіншаваў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.
«Я ўдзячны за тое, што вы ўжо зрабілі для беларусаў, і ўпэўнены, што мы зможам дасягнуць большага, каб зрабіць Беларусь свабоднай эўрапейскай краінай», — зазначыў ён.
Міхальскі пакінуў Беларусь у кастрычніку 2020 году, пасольства Польшчы да завяршэньня яго кадэнцыі ўзначальваў часовы павераны.
Пасада ўпаўнаважанага ў супрацоўніцтве зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі ўведзена загадам міністра замежных спраў Польшчы № 17 ад 29 жніўня, які набыў моц 1 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларускім Доме ў Варшаве адкрылі мурал «Няскораных беларусаў». ФатафактЗгодна з гэтым дакумэнтам, на ўпаўнаважанага ўскладаюцца задачы «маніторынгу актыўнасьці прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, а таксама за мяжой», удзелу ў «асобных нацыянальных і міжнародных мерапрыемствах, прысьвечаных беларускай праблематыцы», дапамозе ў арганізацыі «візытаў афіцыйных замежных прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і сустрэч высокага ўзроўню з прадстаўнікамі ўлад Польшчы».
Упаўнаважаны павінен даваць рэкамэндацыі па дзейнасьці МЗС і прапаноўваць ініцыятывы ў галіне супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, у тым ліку ў пляне «садзейнічаньня ахвярам рэпрэсій беларускага рэжыму і іх абароне» на тэрыторыі Польшчы. Ён таксама павінен дапамагаць МЗС узаемадзейнічаць зь іншымі органамі ўлады і няўрадавымі арганізацыямі ў галіне супрацоўніцтва зь беларускімі дэмсіламі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Польшчы ў Беларусі падтрымаў палітвязьняў