Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Польшчы ў Беларусі падтрымаў палітвязьняў


Артур Міхальскі
Артур Міхальскі

Ён запатрабаваў неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных.

Артур Міхальскі падтрымаў беларускіх палітвязьняў. Словы падтрымкі дыплямат напісаў у сваім твітэры.

«У Беларусі больш за 1500 палітвязьняў. Іх трымаюць у невыносных умовах, яны страчваюць здароўе і нават жыцьцё, пра многіх зь іх даўно няма ніякіх зьвестак. Вязьні сумленьня павінны быць неадкладна вызваленыя, без усялякіх умоў, і поўнасьцю рэабілітаваныя».

З заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў выступіў таксама МЗС Польшчы.

Беларускіх палітвязьняў падтрымала і МЗС Латвіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG