Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларускім Доме ў Варшаве адкрылі мурал «Няскораных беларусаў». Фатафакт


5 жніўня ў дворыку Беларускага дому ў Варшаве адкрылі мурал з выявамі 6 вядомых беларускіх палітвязьняў, паведамляе «Вясна».

На мурале — Нобэлеўскі ляўрэат і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, праваабаронца Наста Лойка, заснавальнік крамы Symbal.bу Павал Белавус, кіраўнік партыі «Народная грамада» Мікола Статкевіч, журналістка Кацярына Андрэева і жонка палітзьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’я Лосік.

Паводле дырэктара «Беларускага Дому» Алеся Зарэмбюка, намалявала мурал група беларускіх мастакоў.

На ўрачыстым адкрыцьці муралу прысутнічалі дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, былыя палітвязьні і іншыя.

Падчас імпрэзы з канцэртнай праграмай выступілі Лявон Вольскі і іншыя беларускія музыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG