Стварылі сайт для беларусаў замежжа, якія ня могуць памяняць пашпарт

Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінэт сумесна з Народнымі амбасадамі Беларусі стварылі партал, які дапаможа тым, хто ў выніку ўказу Лукашэнкі № 278 ад 4 верасьня 2023 г. можа застацца бяз пашпарта.

На партале pashpart.org разьмешчаны сьпіс дзяржаў, якія прапануюць праграмы па наданьні статусу рэзыдэнта для іншаземцаў, а таксама інструкцыі, як правільна падаць заяву на атрыманьне дакумэнтаў у гэтых краінах.

Ёсьць на сайце і парада наступнага зьместу: «Рэкамэндуецца ня ехаць у Беларусь. Варта ўлічваць рызыкі, зьвязаныя з пэўнымі абмежаваньнямі грамадзянскіх свабодаў. Кожны чалавек мае права на свабоду і бясьпеку, таму трэба адказна падыходзіць да рашэньня аб паездцы. Рэкамэндуецца ўважліва аналізаваць сытуацыю з правамі чалавека і рызыкі, зьвязаныя з магчымым перасьледам. Здароўе і свабода зьяўляюцца найбольшымі каштоўнасьцямі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла Швэцыю «трымаць дзьверы адчыненымі для беларусаў» і падтрымаць праект пашпарту Новай Беларусі
  • 4 верасьня зьявіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога беларусы больш ня могуць абмяняць і атрымаць пашпарт у дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой.
  • Заканадаўчы акт унёс зьмены ў пералік консульскіх дзеяньняў і адміністрацыйных працэдур, якія зьдзяйсьняюць замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян. Дакумэнт набыў юрыдычную моц 7 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца дэпартамэнту міграцыі Літвы: Пашпарт замежнага грамадзяніна для беларусаў можна зрабіць за 5 дзён
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто дапаможа беларусам без пашпартоў. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераезд у Эўропу ці чаканьне міжнароднай абароны. Што рабіць беларусам у Грузіі пасьля прыняцьця «пашпартнага» ўказу