Пра гэта паведаміла санітарна-эпідэміялягічная служба.
Пітная вада ва ўсіх раёнах Менску, якія пацярпелі ад аварыі трубаправоду, поўнасьцю адпавядае нормам.
Спэцыялісты Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі правялі дасьледаваньні пробаў пітной вады, адабранай у вадаправодзе сацыяльных аб’ектаў і жылога фонду ў зоне ўплыву аварыі.
У выніку па стане на 14:30 суботы, 9 верасьня, «усе адабраныя пробы пітной вады адпавядаюць гігіенічным нарматывам па паказьніках бясьпекі па хімічным складзе», заявілі ў ведамстве.
Аварыя на вадаправодзе адбылася ў сераду, 6 верасьня, і закранула Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны горада. Для часовага вырашэньня праблемы прыйшлося нават накіроўваць у гэтыя раёны цыстэрны зь пітной вадой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вадаправод у Менску адрамантавалі, але пробы вады зь яго яшчэ адбіраюць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «Юных ратавальнікаў» да раённага аддзелу культуры. Куды беларусаў прымушаюць данаціць сілавікі