Дзяржаўнае прадпрыемства «Менскводаканал» паведаміла, што пашкоджаньне на вадаправодзе, якое выявілі напярэдадні, зьліквідавалі.
Ад праблем з вадаправодам тры вялікія раёны Менску засталіся бязь якаснай вады. Для прыгатаваньня ежы і для піцьця ўлады рэкамэндавалі браць бутыляваную ваду, а таксама арганізавалі падвоз. Аднак многія жыхары скардзіліся, што пунктаў падвозу арганізавалі мала.
Спэцыялісты завяршылі прамываньне сетак у межах вуліц Сурганава, Някрасава, Бяды, Усходняй, Якуба Коласа, Валгаградзкай, Кузьмы Чорнага, Філімонава, Высоцкага, Агінскага, Багратыёна, Солтыса, Карвата, Сувязістаў, праспэкту Незалежнасьці (ад вуліцы Гікалы да вуліцы Філімонава).
Цяпер санітарныя лекары адбіраюць пробы вады ў зоне ўплыву аварыі. Пробы пройдуць лябараторныя дасьледаваньні, на якіх будуць ацэньваць паказьнікі бясьпекі па хімічным складзе і мікрабіялягічнай бясьпецы.