Камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сілам Латвіі Леанід Калніньш заявіў, што супрацьтанкавыя міны для ўзмацненьня бясьпекі латвійскай мяжы зь Беларусьсю могуць быць разьмешчаныя толькі ў выпадку ваеннага крызісу.
«Мы павінны выканаць працу ў плянаваньні, каб быць цалкам гатовымі на выпадак крызісу, калі сапраўды неабходна выканаць усе захады для забесьпячэньня абароны тэрыторыі Латвіі. [...] Калі зрабіць выснову — у мірны час там ніякіх мінных палёў ня будзе, бо ў нас няма баявых дзеяньняў», — працытавала выданьне Delfi Леаніда Калніньша.
Паводле яго, у заяве Міністэрства абароны Латвіі аб магчымым мінаваньні мяжы ключавым зьяўляецца слова «ацаніць» неабходнасьць і мэтазгоднасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі заявілі аб павелічэньні патоку зь Беларусі пасьля закрыцьця двух літоўскіх пунктаў пропуску«Для выбуху супрацьтанкавай міны павінна быць ня менш 200 кіляграмаў ціску на адзін квадратны сантымэтар. Гэта азначае, што гэтая міна ад ціску чалавека ні ў якім выпадку ня выбухне», — патлумачыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія разглядае магчымасьць замінаваць мяжу зь БеларусьсюПятага верасьня міністарка абароны Латвіі Інара Мурніецэ заявіла, што разглядаецца магчымасьць разьмяшчэньня супрацьтанкавых мін і «дадатковых інжынэрных збудаваньняў» для ўмацаваньня ўсходняй мяжы.
Паводле яе, умацаваньне мяжы праз «прымяненьне фізычных і тэхналягічных рашэньняў» зьяўляецца «важным комплексам захадаў» на тле цяперашніх пагроз.
Інара Мурніецэ паведаміла, што, акрамя супрацьтанкавых мін, мяжа можа быць абсталяваная «танкавымі зубамі, мэталічнымі і бэтоннымі канструкцыямі». Але канкрэтны плян распрацуе адмысловая рабочая група пад кіраўніцтвам Мінабароны і МУС.
Латвія будуе плот на мяжы зь Беларусьсю даўжынёй 173 км, завяршыць яго плянуецца да канца 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі заявілі аб павелічэньні патоку зь Беларусі пасьля закрыцьця двух літоўскіх пунктаў пропуску