Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія разглядае магчымасьць замінаваць мяжу зь Беларусьсю


Папераджальны надпіс на мяжы Латвіі зь Беларусьсю
Папераджальны надпіс на мяжы Латвіі зь Беларусьсю

Міністэрства абароны Латвіі разглядае магчымасьць разьмяшчэньня супрацьтанкавых мін і «дадатковых інжынэрных збудаваньняў» для ўмацаваньня ўсходняй мяжы. Пра гэта 5 верасьня заявіла міністар абароны Латвіі Інара Мурніецэ.

Такія меры абароны ад зьнешніх пагроз прадугледжвае абноўленая канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі Латвіі, паведамляе партал навін Delfi.

Адзначаецца, што ўмацаваньне мяжы праз «прымяненьне фізычных і тэхналягічных рашэньняў» зьяўляецца «важным комплексам мер» на тле цяперашніх пагроз.

«Міністэрства ўнутраных спраў адказвае за будаўніцтва плота [на мяжы], устаноўку датчыкаў, кабэляў. Гэта павінна быць зроблена як мага хутчэй. Але мяжа мусіць быць добраўпарадкаваная і з вайсковага пункту гледжаньня, таму што мы бачым, як хутка разьвіваецца сытуацыя ў Беларусі», – сказала Мурніецэ.

Паводле яе, акрамя супрацьтанкавых мін, мяжа можа быць абсталяваная «танкавымі зубамі, мэталічнымі і бэтоннымі канструкцыямі».

Канкрэтны плян выпрацуе рабочая група пад кіраўніцтвам Мінабароны і МУС, удакладніла Мурніецэ.

Паводле міністаркі, прывядзеньне мяжы ў парадак мусіць быць завершанае да канца сёлетняга году. Яно будзе весьціся супольна зь іншымі краінамі Балтыі.

  • Латвія будуе плот на мяжы зь Беларусьсю даўжынёй 173 км, завяршыць яго плянуецца да канца 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG