Пастанову, у якой пазначаны ўнесеныя зьмены ў атэстаты аб сярэдняй адукацыі, апублікавалі 6 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мінадукацыі Беларусі выправіла памылку ў атэстатах, якую заўважылі незалежныя СМІ сёлета ў чэрвені. Тады ва ўсіх дакумэнтах аб адукацыі новага ўзору прысутнічала слова «фамілія» замест «прозьвішча».
Згодна са зьместам апублікаванай 6 верасьня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановы Мінадукацыі (№ 215 ад 31 ліпеня 2023-га) замест «фамілія і ініцыялы» цяпер у дакумэнтах будуць пісаць «ініцыялы і прозьвішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пра атрыманьне вышэйшай адукацыі ў Беларусі гаворкі ўжо няма». Што стала з прыватнымі школамі і садкамі пад канец навучальнага году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як уратаваць беларускіх дзяцей ад лукашэнкаўскай школы. Гутарка з Алінай Коўшык