Як паведаміў Свабодзе актывіст беларускай грамады ў Бэльгіі Зьміцер Піменаў, разам з мікрааўтобусам даставілі і падарункі добраахвотнікам з нагоды дня Беларускай вайсковай славы. Паводле Піменава, разам з падарункамі даставлі дроны і камплекты акумулятараў, набытыя на сродкі беларусаў Нідэрляндаў.
Ахвяраваньні на транспартны сродак і падарункі сабралі беларусы і ўкраінцы Бэльгіі, Нідэрляндаў, Партугаліі і Францыі.
Піменаў адзначае, што гэты збор надаў як аптымізму, так і пэсымізму. «Адчуваецца, што людзі маюць жаданьне дапамагаць, але іх магчымасьці абмежаваныя», кажа ініцыятар і арганізатар дабрачыннай акцыі.
Піменаў дадае, што гэта ўжо яго дзясятая паездка ў Варшаву за апошніх 18 месяцаў ад пачатку поўнамаштабной вайны Расеі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская дыяспара ў Бэльгіі зладзіла пікет памяці зьніклых на радзіме. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы і ўкраінцы паставілі крыж на магілу Барыса Кіта ў Вісбадэне. ФОТА