Праваабаронцам стала вядома, што 23 жніўня Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адмовілася ад ежы.
Пасьля прыбыцьця ў ізалятар Паліну зьмясьцілі ў камэру-адзіночку з антысанітарнымі ўмовамі, там ёсьць насякомыя.
У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Палітзьняволенай ня выдалі ніякіх пасьцельных рэчаў. Шарэнду-Панасюк не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадач.
У Рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія сьледчыя дзеяньні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».
Празь некалькі дзён справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёну.
Палітзьняволеная павінна была выйсьці на волю мінулым летам, але яе асудзілі на яшчэ 1 год калёніі. У красавіку супраць жанчыны завялі яшчэ адну крымінальную справу — зноў за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ІЧУ; Сушчыка, якога Расея перадала Беларусі, зноў судзяць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забралі дзяцінства». На свабодзе беларускіх палітвязьняў чакаюць сотні сыноў і дачок. У некаторых зь іх за кратамі абое бацькоў