Рашэньне замяніць кандыдатку прыняла апазыцыйная «Грамадзянская кааліцыя». Кіраўнік вядучай партыі гэтай кааліцыі — «Грамадзянскай плятформы» — Кшыштаф Трускаляскі пацьвердзіў агенцтву PAP рашэньне кааліцыі.
Яну Шостак рэкамэндавала да ўдзелу ў выбарах партыя «Зялёныя». Беларуска называе сябе «сучаснай суфражысткай» і выступае за магчымасьць аборту цягам усяго часу цяжарнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская мастачка Яна Шостак стала кандыдаткай у дэпутаты на выбарах у ПольшчыЦяперашнія ўлады Польшчы на чале з партыяй «Закон і справядлівасьць» выступаюць за поўную забарону абортаў, што пэрыядычна прыводзіць да пратэставых выступленьняў за правы жанчын.
Аднак выказваньні Шостак не спадабаліся і апазыцыі, ад якой яна зьбіралася балятавацца. Віцэ-маршалак Сэйму Малгажата Кідава-Блоньска назвала «безадказнымі» словы беларускі і адзначыла, што «Грамадзянская кааліцыя» іх не падтрымлівае.
Яна Шостак стала ўжо другой адхіленай ад выбараў рашэньнем кааліцыі на Падляшшы. Раней у Гайнаўцы замянілі кандыдатку Ляўру Жураўскую — кіраўніцтву «Грамадзянскай кааліцыі» не спадабаліся яе крытычныя выказваньні пра ўкраінскіх уцекачоў у Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сто тампонаў у космас і тэставаньне пракладак на вадзе. Як сьвет застаецца заточаным пад мужчын ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Барбі і цана прагрэсу