У Расеі яшчэ на тры месяцы падоўжылі арышт амэрыканскага журналіста Эвана Гершковіча

Амэрыканскі журналіст Эван Гершковіч у расейскім судзе. Архіўнае фота

Судовае пасяджэньне адбылося 24 жніўня. Мінулым разам суд ухваліў такое ж рашэньне 23 траўня 2023-га.

Лефортаўскі суд Масквы ўхваліў рашэньне аб падаўжэньні яшчэ на тры месяцы утрыманьня пад вартай журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча, затрыманага ў Екацярынбургу 30 сакавіка праз падазрэньне ў шпіянажы.

Судовае пасяджэньне адбылося 24 жніўня а 9-й раніцы. Мінулым разам суд ухваліў такое ж рашэньне 23 траўня.

17 жніўня стала вядома, што ЗША прапанавалі Расеі абмяняць журналіста на зьняволеных расейцаў у амэрыканскіх турмах, але ў Маскве пакуль ня вызначыліся з кандыдатурамі для абмену.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прапанавалі Расеі абмяняць журналіста Гершковіча на зьняволеных расейцаў у амэрыканскіх турмах

Як паведамляла амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal, у фэдэральных турмах адбываюць пакараньне 25 расейскіх грамадзянаў, але Расея пачала «таргавацца» за вызваленьне расейцаў, затрыманых у іншых краінах.

Журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча затрымалі ў Екацярынбургу 30 сакавіка. У дачыненьні Гершковіча завялі крымінальную справу аб шпіянажы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў журналіста The Wall Street Journal Эвана Гершковіча «неправамерна затрыманым»

Расейскае сьледзтва сьцьвярджае, што Гершковіч нібыта зьбіраў на заказ ЗША сакрэтныя зьвесткі аб адным з прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу. Падрабязнасьці абвінавачаньня не прыводзяцца. Па артыкуле аб шпіянажы журналісту пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За арыштаванага ў Расеі амэрыканскага журналіста Гершковіча заступіліся 300 ягоных калег з розных краін, якія працавалі ў Расеі