Магілёўскі абласны суд 15 жніўня вынес прысуд мясцоваму жыхару, бізнэсоўцу Ўладзімеру Тычынскаму. Судзьдзя Павал Клімаў прызнаў мужчыну вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК РБ) і асудзіў на 2,6 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У віну 53-гадоваму Ўладзімеру Тычынскаму паставілі тое, што ў красавіку летась ён зьняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэньне расейскай вайсковай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў мэдыя, прызнанае ўладамі РБ «экстрэмісцкім».
Палітзьняволены Ўладзімер Тычынскі родам з Аршанскага раёну, доўгі час жыве ў Магілёве. Прадпрымальніка затрымалі проста на вуліцы 31 траўня 2023 году, дома ў яго правялі вобшук, піша mspring.media.
На відэа затрыманьня бачна, што мужчына супраціву не аказваў, але супрацоўнікі АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкаму ўсё роўна дзейнічалі жорстка.
На рэгіянальным дзяржканале заявілі, што Тычынскі «быў прыхільнікам укра-нацысцкіх фармаваньняў» і «езьдзіў з украінскай нацыяналістычнай сымболікай у сваім аўто». Пад сымболікай маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 жніўня: За «экстрэмізм» арыштавалі кіроўцу-дальнабойнікаГУБАЗіК затрымаў дырэктара кавярні «Лаўка» і ягонага знаёмага
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрыманыя наведвалі акцыі пратэсту, а ў сацсетках «публікавалі фатаздымкі пратэставага характару».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 жніўня: затрыманьні ў Менску, суд у Мазыры за пратэстыМенчука арыштавалі на 10 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі — іх знайшоў міліцыянт «шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка»
Судзьдзя суду Браслаўскага раёну Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Менску Андрэя Круглова, якога абвінавацілі ў распаўсюдзе ў сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
У судзе агучылі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня, зь якога вынікала, што Андрэй быў падпісаны на шэраг YouTube-каналаў з назвамі «NEXTA» і «Zerkalo.iо», якія ў розны час былі ўключаныя ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Згодна рапарту супрацоўніка мясцовай міліцыі, правапарушэньне знайшлі «падчас нясеньня службы па ахове грамадзкага парадку шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка», піша «Віцебская Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 жніўня: Жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 6 гадоў калёніі за камэнтары ў «ЧКБ»Ад 8 да 10 гадоў калёніі завочна. Па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лёндане запрасілі тэрміны
У Менскім гарадзкім судзе завочна разглядаюць справу аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лёндане 19 сьнежня 2021 году. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне варожасьці), ч. 3 арт. 218 КК («наўмыснае пашкоджаньне чужой маёмасьці, якое прывяло да прычыненьня шкоды ў асабліва буйным памеры») і ч. 1 арт. 366 КК («гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы»). Працэс вядзе Дзіна Кучук. 24 жніўня для абвінавачаных завочна запрасілі тэрміны ад 8 да 10 гадоў калёніі.
Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, «удзельнікі нефармальнай палітызаванай мігранцкай групоўкі выхадцаў зь Беларусі „Надзея“ 19 сьнежня 2021 году ў пэрыяд з 18.00 да 20.00 па мясцовым часе закідалі курынымі яйкамі фасад будынку амбасады ў Лёндане і разьмясьцілі ля ўваходу ў будынак амбасады інсталяцыю абразьлівага зьместу. Дачакаўшыся, калі да месца злачынства прыбудуць трое супрацоўнікаў амбасады, фігуранты слоўна абразілі і ўжылі да іх фізычны гвалт. Пацярпелым прычыненыя цялесныя пашкоджаньні і пабоі».
Шкоду фасаду будынку амбасады ацанілі ў суму больш за 142 тысячы беларускіх рублёў.
Інцыдэнт з нападам на амбасаду разглядаўся брытанскай паліцыяй, якая, як сьцьвярджае Генпракуратура, адмовілася выдаць фігурантаў справы беларускаму боку. Абвінавачаныя знаходзяцца за межамі Беларусі, іх судзяць завочна. Іх маёмасьць, якая засталася на тэрыторыі краіны, арыштаваная.
Справа разглядаецца ў адкрытым рэжыме. На судзе зачыталі паказаньні сьведак зь Лёндану.
Вадзіму Багаўкову і Максіму Зуеву запрасілі па 10 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Сяргею Рабушку і Аляксандру Напрэенку — па 8 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 жніўня: у Магілёве затрымалі музы́ку, у Камянцы пакаралі за сарваныя дзяржаўныя сьцягі