Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 22 жніўня: За «экстрэмізм» арыштавалі кіроўцу-дальнабойніка


Сілавік. Ілюстрацыйнае фота
Сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Судзьдзя Браслаўскага раёну Аляксандар Вязіцкі 31 ліпеня прысудзіў 10 дзён адміністрацыйнага арышту кіроўцу-міжнародніку Дзьмітрыю Жарскаму, піша «Віцебская Вясна».

На думку судзьдзі, абвінавачаны нібыта распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністрацыйнай справы Дзьмітры не зьявіўся.

Суд вырашыў, што Жарскі захоўваў прадукцыю Nexta і Charter97.оrg.

У пастаўчаніна за «лайкі» забралі 3 тэлефоны і далі 22 дзён арышту

Спачатку Дзяніса Цыбульскага арыштавалі на 15 дзён, потым — на 7. Абодва разы судзілі Цыбульскага за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў «Одноклассниках». Вядома, што ў Дзяніса канфіскавалі «Xiaomi POCO X3» і «Samsung Galaxy J5», паведамляе @vitebsk_info.

Мужчына віну не прызнаў і заявіў на судзе, што калі «лайкаў» матэрыялы, якія яму спадабаліся, то не перасьледаваў мэты іх распаўсюду і не рабіў рэпосты.

За тэлеграм-камэнтар пра Мікалая Карпянкова берасьцейцу прысудзілі два гады «хіміі»

Як даведаліся цяпер правабааронцы «Вясна | Брэст», у Маскоўскім судзе Берасьця 11 ліпеня асудзілі Віталя Бурачэўскага паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Судзьдзя Марына Скалковіч прызначыла Віталю два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») і штраф памерам у 1850 рублёў.

Мужчыну абвінавацілі ў напісаньні 2 лістапада 2021 году аднаго тэлеграм-камэнтара ў чаце «Лухтавікінгі» пра Мікалая Карпянкова, які ў 2020 займаў пасаду кіраўніка ГУБАЗіК, а пасьля быў прызначаны намесьнікам міністра МУС.

Па вяртаньні зь Літвы затрымалі наваполацкага стаматоляга разам з жонкай

Стаматоляга-тэрапэўта Наваполацкай гарадзкой паліклінікі № 4 Аляксандра Грудніцкага і яго жонку затрымалі 21 жніўня пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

«Яны вярталіся ад сына зь Літвы, іх затрымалі на беларускай мяжы. 22 жніўня Грудніцкі мусіў выйсці на прыём пацыентаў, але гэтага не адбылося», — сказаў суразмоўца. Прычына затрымання, статус і месцазнаходжанне лекара і яго жонкі невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG