Гомельскі абласны суд у закрытым паседжаньні 22 жніўня вынес прысуд жыхару Мазыра Антону Хадкевічу.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) праз уваходжаньне ў «экстрэмісцкае» фармаваньне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК), піша «Гомельская вясна».
Вядома, што Антон Хадкевіч працаваў інжынэрам-энэргетыкам у менскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб’екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Яго затрымалі летась у лістападзе супрацоўнікі гомельскага ГУБАЗіКу і АМАПу на працоўным месцы. Да суду ён знаходзіўся ў СІЗА-3.
Судзьдзя Алег Харошка, якога ўнесьлі ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, пакараў Хадкевіча 3 гадамі і 6 месяцамі калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі Праваабарончы цэнтар «Вясна» «экстрэмісцкім фармаваньнем». ЗША выступілі з асуджэньнемУ Менску затрымалі яшчэ адну жанчыну за ўдзел у пратэстах
Затрыманую завуць Аліна Будай, піша «Наша ніва», супраць яе завялі крымінальную справу. Калі меркаваць па сацсетках, ёй 31 год. Яна зь Менску, у 2014-м скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Працуе бухгальтарккай. Яе затрымалі, падобна, 15 жніўня — у гэты дзень яна зьнікла з усіх сацсетак.
У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты зь яе інстаграму, на іх фота з пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 жніўня: За «экстрэмізм» арыштавалі кіроўцу-дальнабойнікаСілавікі затрымалі чацьвярых супрацоўнікаў мінскага праектнага інстытуту «Белгіпразем»
Сілавікі затрымалі чацьвярых супрацоўнікаў менскага праектнага інстытуту «Белгіпразем», паведамляе «Медиазона» з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал «Кніга ДУ „БАЗА“».
У адным з пастоў аўтары канала выкарыстоўваюць архіўнае відэа, на якім затрыманы кажа, што калі Лукашэнка адыдзе ад улады, то ён перафарбуе машыну ў бел-чырвона-белы колер. У той жа публікацыі аўтары канала паказваюць затрыманую дзяўчыну.
21 жніўня ў «Кнізе ДУ „БАЗА“» зьявілася відэа пра затрыманьне двух супрацоўнікаў «Белгіпразема». Сярод іх — начальнік аддзелу і вядучы інжынэр. Трэці зь іх, сын супрацоўніка, на камэру сказаў, што быў у «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах і ўдзельнічаў у пратэстах.
Паводле інфармацыі на сайце прадпрыемства, «Белгіпразем» аказвае геадэзічныя паслугі і займаецца пытаньнямі землеўпарадкаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 жніўня: год турмы за чатыры падабайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку