Пра гэта паведамляе чэскае тэлебачаньне.
Чэскія ўлады таксама арыштавалі маёмасьць Расьціслава Зорыкава — зяця Абносава. Гаворка ідзе аб пэнтхаўсе зь відам на Прагу коштам каля мільёна эўра, а таксама аб доме ў цэнтры Прагі, які можа каштаваць каля шасьці мільёнаў эўра. Кампанія Зорыкава здае яго ў арэнду.
Акрамя таго, пад арышт FAU падпала рыэлтарская фірма Зорыкава Riomax, якую ён да ўвядзеньня нацыянальных санкцый перааформіў на свайго бацьку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія ўвяла санкцыі супраць расейскага бізнэсоўца і ягонай сям’і, якая валодае нерухомасьцю ў Празе«Нягледзячы на пераафармленьне маёмасьці ўнутры сямʼі, сувязь паміж імі відавочная. Акрамя таго, чальцы сямʼі Абносава ўцягнутыя ў бізнэс, які склаўся вакол Міністэрства абароны Расеі», — расказала Крысьціна Вэйнбэндэр, рэдактар сайта Investigace.
Нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да галоўнага расейскага ракетчыка Барыса Абносава, яго дачкі Вольгі Зорыкавай і зяця Расьціслава Зорыкава былі ўведзеныя 16 жніўня.
Пад кіраўніцтвам Абносава дзясяткі тысяч чалавек у розных кутках Расеі робяць зброю, якую Мінабароны РФ выкарыстоўвае нібыта толькі для высокадакладных удараў і толькі па вайсковых абʼектах Украіны. Насамрэч гэтыя ракеты ўжо больш як год зьнішчаюць цывільную інфраструктуру і мірнае насельніцтва Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Чэхіі пра 55-ю гадавіну савецкага ўварваньня: «Расея з таго часу ніяк не зьмянілася»Пра нерухомасьць Зорыкава ў Празе каманда Навальнага расказала яшчэ ў траўні 2023 году. Расьсьледавальнікі абяцалі дамагацца санкцый як для пары Зорыкавых, так і для самога Абносава.
Пасьля публікацыі расьсьледаваньня ў СМІ зьявіліся шматлікія матэрыялы пра ўласнасьць сямʼі Абносава ў Празе. У іх журналісты крытыкавалі ўлады Чэхіі за маўчаньне адносна дачкі і зяця Абносава, якія жывуць у Празе. Сярод іншага, СМІ Чэхіі зьвярнулі ўвагу на інцыдэнт з удзелам Зорыкава, які адбыўся 13 ліпеня 2023 году ў Празе. Тады зяць Абносава напаў на расейскага актывіста руху «Вясна» Андрэя Карэліна. Той спэцыяльна прыехаў у Прагу, каб правесьці пікет ля будынку, якім валодае кампанія Расьціслава Зорыкава.
Міністар унутраных справаў Чэхіі Віт Ракушан у адказ на крытыку заявіў, што ён сумесна з кіраўніком МЗС краіны Янам Ліпаўскім разгледзіць магчымасьць уключэньня Зорыкава ў нацыянальны санкцыйны сьпіс.
У канцы ліпеня ўвесьці санкцыі ЭЗ супраць Абносава і яго сваякоў патрабавала група дэпутатаў Эўрапарлямэнту. Па словах аўтара ініцыятывы Петара Танева, ФБК актыўна лабіравалі санкцыі супраць сямʼі галоўнага ракетчыка РФ, але ў ЭЗ з унясеньнем яго ў санкцыйны сьпіс «не сьпяшаліся». «Каб паскорыць працэс, эўрадэпутаты распрацавалі гэтае патрабаваньне, яго павінны разгледзець у найкарацейшыя тэрміны», — падкрэсьліў ён.