Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія ўвяла санкцыі супраць расейскага бізнэсоўца і ягонай сям’і, якая валодае нерухомасьцю ў Празе


Барыс Абносаў
Барыс Абносаў

Чэхія ўвяла санкцыі супраць кіраўніка карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне» Барыса Абносава, а таксама ягонай дачкі Вольгі Зорыкавай і яе мужа Расьціслава Зорыкава.

Як сьцьвярджалася ў расьсьледаваньні паплечнікаў Аляксея Навальнага з Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК), Абносаў і ягоныя сваякі валодаюць некалькімі абʼектамі нерухомасьці ў Чэхіі.

«Гэта людзі, якія маюць дачыненьне да вытворчасьці зброі для рэжыму прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна або атрымліваюць з гэтага выгаду», — растлумачыў прэмʼер-міністар Чэхіі Пётр Фіяла.

Санкцыі, уведзеныя Прагай супраць расейцаў, не распаўсюджваюцца на іншыя краіны ЭЗ. Уключэньне ў сьпіс азначае забарону на ўезд і пражываньне ў Чэскай Рэспубліцы, немагчымасьць правядзеньня якіх-небудзь фінансавых апэрацый праз чэскія юрыдычныя асобы і замарозку любых актываў у краіне.

  • Да ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да Абносава і Зорыкавых, у абмежавальным сьпісе Чэхіі былі трое расейцаў — патрыярх Кірыл, бізнэсовец і заснавальнік АФК «Сыстэма» Ўладзімір Яўтушэнкаў і ягоны сын Фелікс Яўтушэнкаў.
  • Холдынг «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне» Барыса Абносава знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу.
  • У траўні 2023 году ФБК апублікавала расьсьледаваньне пра нерухомасьць у Празе, якой валодае сямʼя Абносава.
  • Расьціслаў Зорыкаў валодае расейскай фірмай, якая пастаўляе друкаванае абсталяваньне. Паводле зьвестак расьсьледавальнікаў, ягоная кампанія нічога не зарабляе. Вольга Зорыкава валодае часткай актываў карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне». Яна стала ўладальнікам акцый у 23 гады, быўшы візажысткай і цырульніцай.
  • Паводле зьвестак ФБК, на Зорыкава аформлены чатырохпавярховы дом у гістарычным раёне Прагі коштам шэсьць мільёнаў эўра. Акрамя таго, Зорыкаў валодае ў Празе пэнтхаусам плошчай 140 квадратных мэтраў коштам амаль больш за адзін мільён эўра.
  • Раней паплечнікі Навальнага зьвярталася ў МЗС і паліцыю Чэхіі з патрабаваньнем высьветліць паходжаньне актываў Зорыкава, але, паводле іх, тады яны канкрэтнага выніку не дамагліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG