«Калі гісторыяй у нейкай меры дзяліцца — то гэта нармальна. Але прысвойваць сабе гісторыю Літвы — гэта ўжо нядобра», — падкрэсьліў Кашчунас.
«У пляне самасьвядомасьці знаходжаньне ў прасторы ВКЛ, ідэнтыфікацыя з прасторай ВКЛ сапраўды зьвязвае беларускае грамадзтва з Захадам, а не з Усходам.<...> Але ёсьць пытаньне межаў, як дзяліцца гэтай спадчынай», — сказаў Кашчунас.
Дэпутат падкрэсьліў, што не сьцьвярджае, што «гэта нейкая палітычная праграма, якая прадстаўляецца беларускай апазыцыяй, якая знаходзіцца ў нас», але «праявы ёсьць».
«І калі чалавек, які прыбыў у Літву па праграме кваліфікаванай прафэсіі, атрымаўшы магчымасьць працаваць і зарабляць, працягвае адкрыта сьцьвярджаць у Facebook, што Літва — гэта нейкі прадукт Масковіі <...> — ня думаю, што такая асоба мае права працягваць пражываньне ў Літве па выдадзеным намі дазволе», — сказаў ён.
На думку Кашчунаса, у першую чаргу аб гэтым задумацца павінна беларуская абшчына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве прапануюць часова спыніць прыём заяваў на літоўскае грамадзянства ад беларусаў і расейцаўБеларускі гісторык Аляксандар Пашкевіч адрэагаваў на заяву літоўскага дэпутата на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
«Мне дык, шчыра кажучы, найбольш цікава і інтрыгоўна было б азнаёміцца з нейкімі канкрэтнымі прыкладамі, якія ілюструюць гэтыя тэзісы. Каб быў нейкі доўгі ці кароткі сьпіс, хто, дзе, калі, як і ў якой форме „пра гэта гаворыць“. Падазраю, што гэты сьпіс паводле ўзроўню сваёй несаліднасьці быў бы падобны да сьпісу лукашэнкаўскай Генпракуратуры, датычнага „непакараных ваенных злачынцаў“. У яго яўна мусілі б уключаць усялякіх інтэрнэт-троляў, ананімных камэнтатараў на форумах, віртуальных ці нават рэальных яўных фрыкаў-адзіночак, ці, як апагей усяго, падвыпіўшых наведнікаў віленскіх бараў», — піша гісторык.
Паводле Пашкевіча, «пакуль што толькі адзінкавы зафіксаваны выпадак у бары рэгулярна ўсплывае ў літоўскай прэсе ў якасьці аргумэнту, калі пра гэта ўсё гаворка заходзіць. Ну, але гэта ж не сур’ёзна. Гэта тое самае, што маргінальных блогераў-літоўцаў, якія да Лукашэнкі езьдзяць і яму асаны сьпяваюць, лічыць выразьнікамі настрояў літоўскага грамадзтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і чаму разьбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра «ліцьвіноў» і ўкраінска-літоўскі хаўрусГісторык бачыць небясьпеку для літоўскай дзяржавы ў іншым.
«Тое, што сярод беларусаў у Літве можа быць нямала добра ці не добра схаваных агентаў «русского мира» — гэта сапраўды рэальная небясьпека, якая можа пагражаць бясьпецы літоўскай дзяржавы з іх боку. А шукаць ворагаў сярод прыхільнікаў беларускай нацыянальнай ідэі — глупства, па-мойму. Нават калі асобныя ідыёты недзе нешта здуру і ляпнуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус, ліцьвін, паляк? Вайна за Каліноўскага працягваецца14 жніўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да ўладаў Літвы. Яна падзякавала ім за прытулак, які краіна дала не толькі ёй, але і многім беларусам, якія зьехалі. А таксама заявіла, што межы краін непарушныя, хто кажа інакш — той правакатар.
- Ліцьвінства — плынь, якая грунтуе гісторыю Беларусі на спадчыне Вялікага княства Літоўскага і падкрэсьлівае балцкі складнік беларускага этнасу. Прыхільнікі лічаць, што Вялікае княства Літоўскае было славянскай ці беларускай дзяржавай, сярэднявечныя ліцьвіны былі беларусамі, а сучасная Літва — сьледзтва фальсыфікакацыі. Праціўнікі плыні ліцьвінства лічаць гэта маргінальнай псэўдагістарычнай тэорыяй.