Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве прапануюць часова спыніць прыём заяваў на літоўскае грамадзянства ад беларусаў і расейцаў


Парлямэнт Літвы
Парлямэнт Літвы

Такую прапанову вылучылі дэпутаты парлямэнту — міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце і старшыня парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Лаўрынас Кашчунас.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

Па словах ініцыятараў прапановы, гэтая абмежавальная мера не прапануе скасаваць магчымасьць атрыманьня грамадзянства Літоўскай Рэспублікі, а толькі часова прыпыніць прыём заяў і прыняцьце рашэньняў аб прыёме ў грамадзянства.

«Гэтая мера не паўплывае на атрыманьне грамадзянства па праве нараджэньня. Таксама асобы літоўскага паходжаньня або асобы, якія маюць права на аднаўленьне грамадзянства Літоўскай Рэспублікі, могуць прыбыць у Літву і падаць заяву на атрыманьне сталага віду на жыхарства. Грамадзяне Расеі і Беларусі, якія ўжо пражываюць у Літве з часовым або сталым відам на жыхарства, могуць працягваць жыць у Літве, але іх заявы аб прыёме ў грамадзянства ня будуць прымацца», — кажуць Білатайце і Кашчунас.

Паводле Кашчунаса, законапраект аб увядзеньні абмежавальных мераў у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны павінен быць прыняты ў Сойме ў бліжэйшы час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG