Літва афіцыйна закрыла два памежныя пераходы зь Беларусьсю

Памежны слуп Літвы на мяжы зь Беларусьсю

Гэтае рашэньне прынялі ў выніку прыбыцьця ў Беларусь наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

Памежны пераход Шумск — Лоша на беларуска-літоўскай мяжы афіцыйна закрылі. У 23:56 на памежным пераходзе выставілі знак забароны праезду, паведаміў блогер Антон Матолька.

З 00:00 18 жніўня закрыты і пераход Цьверач — Відзы.

Працягваюць функцыянаваць пераходы Каменны Лог — Меднікі, Прывалка — Райгорад, Беняконі — Салечнікі і Катлоўка — Лаварышкі. Закрываць іх літоўскі бок пакуль не плянуе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У канцы жніўня краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць поўнае закрыцьцё межаў зь Беларусьсю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэйм Польшчы падтрымаў прапанову ўраду аб рэфэрэндуме з пытаньнем пра плот на мяжы зь Беларусьсю