Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.
За прапанову выказаліся 233 дэпутаты, 211 прагаласавалі супраць, а 8 устрымаліся. Для зацьвярджэньня прапановы ўраду было дастаткова 227 галасоў.
Згода Сейму яшчэ не азначае правядзеньня рэфэрэндуму. Працэдура прадугледжвае, што зараз прапанова ўраду трапіць у заканадаўчую камісію парлямэнту, якая падрыхтуе праект пастановы Сэйму аб правядзеньні рэфэрэндуму. Для яго правядзеньня Сэйм павінен прыняць гэтую пастанову большасьцю галасоў, паведамляе РАР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы на рэфэрэндум плянуюць вынесьці пытаньне аб неабходнасьці зносу агароджы на мяжы зь БеларусьсюНа рэфэрэндум плянуюць вынесьці чатыры пытаньні. Адно зь іх тычыцца плота на мяжы: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю плота на мяжы Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь?». Астатнія пытаньні тычацца продажу дзяржпрадпрыемстваў, павышэньня пэнсійнага ўзросту і сумеснай эўрапейскай міграцыйнай палітыкі. З ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму выступіла кіроўная партыя «Права і справядлівасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У канцы жніўня краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць поўнае закрыцьцё межаў зь Беларусьсю