З 18 жніўня Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва закрые два пункты пропуску зь Беларусьсю 18 жніўняПры гэтым працягнуць працаваць у звычайным рэжыме чатыры пераходы: Меднікі — Каменны Лог, Лаварышкі — Катлоўка, Райгорад — Прывалка і Салечнікі — Беняконі.
У пастанове, падрыхтаванай Міністэрствам транспарту Літвы, гаворыцца, што транспартны паток будзе накіраваны на памежны пункт у Медніках, самы вялікі і найлепш тэхнічна аснашчаны.
Што гэта за пункты
Відзы — Цьверач (Tverėčius)
Праезд даступны для легкавікоў і пустога грузавога транспарту, мяжу можна перайсьці пешшу ці пераехаць на ровары. Пункт пропуску знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці.
17 жніўня, за дзень да закрыцьця мяжы, на выезьдзе зь Беларусі там стаяла 20 легкавікоў і 20 грузавікоў.
Прапускная здольнасьць памежнага пункту пропуску за 24 гадзіны: 50 легкавікоў, 30 грузавікоў на выезд і 96 на ўезд, згодна з дадзенымі Памежнага камітэту Беларусі.
Лоша — Шумск (Šumskas)
Праезд даступны толькі для легкавікоў, таксама мяжу можна пераехаць на ровары. Пункт пропуску знаходзіцца ў Астравецкім раёне Горадзенскай вобласьці.
На поўдзень 17 жніўня, за дзень да закрыцьця мяжы на гэтым кірунку, зь беларускага боку там стаяла 30 легкавікоў на выезд.
Прапускная здольнасьць пункту – 250 легкавікоў за 24 гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўнае закрыцьцё мяжы для беларусаў — крок маральна недарэчны і палітычна памылковы», — былы часовы павераны Польшчы ў Беларусі ЮрашШто застаецца
Працягнуць працаваць у звычайным рэжыме чатыры пераходы: Меднікі — Каменны Лог, Лаварышкі — Катлоўка, Райгорад — Прывалка і Салечнікі — Беняконі. Для грузавога чыгуначнага транспарту працуе пункт Гудагай — Кяна (Kena).
Каменны Лог — Меднікі (Medininkai)
Праезд даступны для грузавога і легкавога транспарту, таксама мяжу можна пераехаць на ровары. 17 жніўня апоўдні на гэтым памежным пункце — 90 легкавікоў і 280 грузавікоў на выезд зь Беларусі. Прапускная здольнасьць пункту — 600 легкавікоў і 500 грузавікоў за 24 гадзіны.
Катлоўка — Лаварышкі (Lavoriškės)
Праезд даступны для грузавога і легкавога транспарту, таксама мяжу можна пераехаць на ровары.
17 жніўня на мяжы стаялі на выезд зь Беларусі 50 легкавікоў і 40 грузавікоў. Прапускная здольнасьць пункту за 24 гадзіны — 320 легкавікоў і 250 грузавікоў.
Прывалка — Райгорад (Raigardas)
Праезд даступны для грузавога і легкавога транспарту, таксама мяжу можна пераехаць на ровары.
17 жніўня тут на выезд зь Беларусі стаяла 40 легкавікоў. Прапускная здольнасьць пункту — 250 легкавікоў і 230 грузавікоў за 24 гадзіны.
Беняконі — Салечнікі (Šalčininkai)
Праезд даступны для грузавога і легкавога транспарту, таксама мяжу можна пераехаць на ровары.
17 жніўня на гэтым пункце пропуску на выезд зь Беларусі стаялі 45 легкавікоў і 85 грузавікоў. Прапускная здольнасьць пункту — 390 легкавікоў і 250 грузавікоў за 24 гадзіны.
28 жніўня ў Варшаве пройдзе сустрэча міністраў краін Балтыі і Польшчы, дзе вырашыцца, ці будуць цалкам закрываць мяжу зь Беларусьсю і якія далейшыя крокі трэба рабіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі ўжо дамовіліся, як можна закрыць мяжу зь Беларусьсю. Разьбіраемся, што будзе, калі гэта спраўдзіцца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Сахашчык, Кавалеўскі, Карач і іншыя дзеячы апазыцыі думаюць пра магчымае закрыцьцё межаў Беларусі з Эўразьвязам