Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва закрые два пункты пропуску зь Беларусьсю 18 жніўня


На беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота
На беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота

Прычына — магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паведамляе BNS.

Урад Літвы вырашыў закрыць зь пятніцы 18 жніўня памежныя пераходы «Шумск» («Лоша» зь беларускага боку) і «Цьверач» (зь беларускага боку — «Відзы») на мяжы зь Беларусьсю ў адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр».

Пры гэтым працягнуць працаваць у звычайным рэжыме чатыры пераходы: Меднікі — Каменны Лог, Лаварышкі — Катлоўка, Райгардас — Прывалка і Салечнікі — Беняконі.

У пастанове, падрыхтаванай Міністэрствам транспарту, гаворыцца, што транспартны паток будзе накіраваны на памежны пункт у Медніках, які зьяўляецца самым вялікім і тэхнічна аснашчаным.

Палітыкі Літвы зазначаюць, што пры разглядзе магчымасьці закрыцьця дадатковых памежных пунктаў будуць праводзіцца кансультацыі з рэгіянальнымі партнэрамі. Намесьнік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус заявіў, што адначасовае закрыцьцё ўсіх шасьці памежных пунктаў зь Беларусьсю прывядзе да вялікіх арганізацыйных праблем, піша выданьне BNS.

Што важна ведаць пра наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі

  • «Вагнэр» — расейская прыватная вайсковая кампанія. Фармальна не ўваходзіць у склад Узброеных сілаў РФ і не падпарадкоўваецца наўпрост Міністэрству абароны РФ. Аднак прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прызнаў, што гэтая ПВК фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту Расеі.
  • Вагнэраўцы бяруць удзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Наймітаў падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў.
  • Асноўнае месца дысьлякацыі вагнэраўцаў у Беларусі — вайсковая база ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці, за 90 кілямэтраў ад Менску. Вайсковую базу пачалі рыхтаваць да прыезду ПВК «Вагнэр» у канцы чэрвеня. На спадарожнікавых здымках, якія публікавала Свабода, відаць, што ў лягеры паставілі больш за 300 вайсковых намётаў.
  • Паводле інфармацыі The Washington Post, ад 22 ліпеня на базу таксама прыбылі «дзясяткі, калі ня сотні» адзінак баявой тэхнікі. Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, на 22 ліпеня колькасьць расейскіх наймітаў ПВК «Вагнэр» у Беларусі магла дасягаць 5 тысяч.
  • 19 ліпеня кіраўнік «Вагнэра» Яўгеній Прыгожын выступіў перад наймітамі ў вёсцы Цэль, дагэтуль ён некалькі разоў туды прылятаў.
  • Другі пункт, дзе былі найміты ПВК «Вагнэр», — палігон «Берасьцейскі» на поўдні ад абласнога цэнтру. Ён месьціцца за некалькі кілямэтраў ад мяжы з Польшчай і за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад мяжы з Украінай.
  • 20 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб сумесным трэнаваньні на гэтым палігоне наймітаў ПВК «Вагнэр» і Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Беларусі.
  • Аляксандар Лукашэнка заявіў, што вагнэраўцы просяцца на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў, а потым сказаў, што гэта быў жарт.
  • 31 ліпеня 2023 году зьявіліся фота фартыфікацыяў на палігоне «Рэпішча» пад Асіповічамі за 15 кілямэтраў ад лягеру наймітаў «Вагнэра» ў вёсцы Цэль. На здымку сэрвісу Planet Labs відаць, што на тэрыторыі палігону ідуць актыўныя будаўнічыя працы.
  • 23 жніўня, як паведаміла Расавіяцыя, Яўгеній Прыгожын загінуў у разьбітым самалёце пад Цьверру. Разам зь ім там быў адзін з камандзіраў ПВК «Вагнэр» Дзьмітрый Уткін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG