«Мінулай ноччу расейскія тэрарысты зноў ударылі мэтанакіравана па нашых партах. Па нашай інфраструктуры, якая задзейнічаная ў гарантаваньні ня нашай, а агульнай — сусьветнай — харчовай бясьпекі. Толькі за адзін месяц, які прайшоў пасьля спробы Расеі зьнішчыць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, гэта сёньня была ўжо сёмая, сёмая масіраваная расейская атака», — сказаў ён у сваім відэазвароце.
Зяленскі адзначыў, што кожны расейскі ўдар па ўкраінскіх партах — гэта ўдар па сусьветных харчовых цэнах, і заклікаў
«Порт Рэні, порт Ізмаіл, порт Паўднёвы, порт Адэса, порт Чарнаморск, Нікалаеў — кожны расейскі ўдар па іх — гэта ўдар па сусьветных харчовых цэнах, гэта ўдар па сацыяльнай і палітычнай стабільнасьці ў Афрыцы, Азіі. заявіў Зяленскі і падкрэсьліў: Трэба на гэта рэагаваць. Усім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея зноў атакавала марскі порт на Адэшчыне: зьнішчыла ангары з збожжам і сельгастэхніку- У ноч на 16 жніўня расейскія войскі двойчы атакавалі Адэскую вобласьць ударнымі дронамі. У выніку атакі на марскі порт зьнішчаныя ангары з збожжам і сельгастэхніка.
- 17 ліпеня Крэмль заявіў аб спыненьні дзеяньня збожжавага пагадненьня. Пасьля гэтага Расея ўзмацніла атакі на Адэскую вобласьць, у прыватнасьці на яе партовую інфраструктуру.
- Таксама ў Расеі заявілі, што пасьля спыненьня працы збожжавага калідора будуць разглядаць гандлёвыя караблі, якія ідуць ва ўкраінскія парты, як ваенныя мэты. Мінабароны Ўкраіны ў адказ таксама аб’явіла, што ўсе судны, якія прыходзяць у парты Расеі і акупаваных тэрыторый, будуць разглядацца як ваенныя мэты.