Байкера Андрэя Іванюшына вызвалілі з калёніі сёлета ў ліпені. Аднак днямі яго зноў затрымалі, пасьля чаго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.
Сілавікі затрымалі байкера Андрэя Іванюшына, асуджанага ў 2021 годзе за бойку зь міліцыянтамі каля гандлёвага цэнтру «Эўропа» ў Менску. Байкер цяпер на Акрэсьціна, паведаміла «Медыязоне» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
У лютым 2021 года суд у Менску пакараў Іванюшына 2,5 гадамі калёніі, а двух яго прыяцеляў — 3 гадамі калёніі па артыкуле аб гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (артыкул 364 КК).
Іванюшын вызваліўся з калёніі сёлета ў ліпені.
У верасьні 2020 году каля гандлёвага цэнтру «Эўропа» людзі ў цывільным адзеньні сталі затрымліваць аднаго з байкераў, астатнія пачалі яго абараняць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 жніўня: Затрымалі топ-мэнэджара БелАЗу; масавыя затрыманьні ў Наваградку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 жніўня: затрымалі журналіста-фрылансэра з Палесься