У Беларусі 1491 чалавек знаходзіцца за кратамі па палітычных абвінавачаньнях, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Іншыя ініцыятывы падаюць большую лічбу палітычных зьняволеных.
Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну перавялі ў гомельскую калёнію
Пра гэта стала вядома «Гомельскай Вясьне». Нагадаем, 17 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе судзьдзя Дзіна Кучук асудзіла кожную зь іх на 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Валерыя Касьцюгова — паліталягіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспэртаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 году.
Тацяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa. Яе затрымалі ў Менску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: справу Арцёма Лябедзькі пачнуць разглядаць 21 жніўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры гады пасьля выбараў 2020 году: мінімум 3645 чалавек асудзілі ў крымінальных справах з палітычных матываў. Статыстыка праваабаронцаў