Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: справу Арцёма Лябедзькі пачнуць разглядаць 21 жніўня


Анатоль Лябедзька з сынам Арцёмам
Анатоль Лябедзька з сынам Арцёмам

Па стане на 9 жніўня ў Беларусі 1491 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Працэс супраць Анатоля Лябедзькі ў Менскім гарадзкім судзе будзе весьці судзьдзя Яўген Пісарэвіч. Суд пачнецца 21 жніўня, паведамляе «Вясна».

Арцёму Лябедзьку інкрымінуюць арт. 361-2 КК («фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка і зьмясьцілі на 15 сутак на Акрэсьціна. Аднак пасьля яшчэ аднаго такога ж тэрміну Лябедзьку-малодшага на волю ня выпусьцілі, а перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Неўзабаве стала вядома, што Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці праз данаты, за гэта яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.

Арцёму Лябедзьку 37 гадоў, у яго падрастае чатырохгадовая дачка Паліна. Арцём зь сям’ёй жыў у Менску, працаваў у прыватнай фірме, палітыкай не займаўся. Пра сябе казаў, што за мяжу не зьбіраецца і «хоча жыць на роднай зямлі». Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма Лябедзьку палітзьняволеным.

Маці Арцёма Лябедзькі Сьвятлана расказвала журналістам, што лісты ад яго з «Валадаркі» прыходзяць, «але там нічога такога, што тычыцца самой справы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG