Дата дня
4 жніўня 1917 году нарадзіўся Янка Брыль, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Янка Брыль, чалавек дажджуТаксама ў гэты дзень
1392 ― падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале зь Сьцяпанам Батурам.
1651 — войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў
У гэты дзень нарадзіліся
1901 — Люі Армстранг, амэрыканскі музыка.
1904 ― Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.
1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор
1947 — Мікола Селяшчук, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1980–1990-х.
1961 ― Барак Абама, 44-ы прэзыдэнт ЗША.
У памяці
1875 — Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік.
2009 — Уладзімер Шатон, мовазнаўца, перакладнік, пэдагог.