Сёлета ў ліпені Лукашэнку зноў устурбавала сельская гаспадарка. Традыцыйна яго цікавасьць да сфэры расьце ў пэрыяд пасяўной ці ўборачнай.
«Яшчэ раз кажу: лепш ваяваць у полі, чым на фронце! Няўжо камусьці гэта незразумела? Наводзьце жалезны парадак. Усё ідзе ад кадраў. Ёсьць нармальны кіраўнік, значыць, арганізацыя (калгас, саўгас і іншыя) будзе нармальна працаваць», — сказаў Лукашэнка.
Мы сабралі ягоныя цытаты за 10 гадоў і паглядзелі, колькі тады было стратных калгасаў, як жыхароў вёсак з году ў год меншала. Беларуская статыстыка дае дзьве лічбы аб стратных калгасах: адсотак стратных ад агульнай колькасьці з улікам дзяржаўнай грашовай падтрымкі і без уліку падтрымкі. Ніжэй мы прывялі абедзьве лічбы, каб было бачна, калі падтрымка расла. Гэтыя лічбы рэгулярна публікаваліся ў зборніках Белстату, звычайна за пэрыяд з сакавіка па студзень.
2013: «Захавалі вытворчасьць»
Лукашэнка: «Галоўнае — што мы не разбурылі буйнатаварную сельскагаспадарчую вытворчасьць. Мы не прыватызавалі адразу зямлю, асноўныя сродкі і гэтак далей. Гэтым самым мы і выратавалі вёску».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 5,5%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 26,8%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 292 151
2014: «Мадэрнізавалі калгасы»
Лукашэнка: «У нас сельская гаспадарка прасунутая, а мы мадэрнізацыяй вёскі заняліся, і мы 45 мільярдаў даляраў уклалі ў мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі. Не ўкладзеш грошы — нічога ня возьмеш. І ў людзей, і ў комплексы сельскагаспадарчыя, і ў сельскагаспадарчую тэхніку, і ў структуру ўвогуле земляробства ў краіне».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 10,6%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 34,8%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 250 088
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лепш няхай Лукашэнка займаецца «бітвай за ўраджай», чым ваюе з Украінай, — Раманчук2015: «Не хапае кіраўнікоў»
Лукашэнка: «Без дысцыпліны мы будзем ісьці па нахільнай. Будзе дысцыпліна і парадак, у тым ліку тэхналягічны — будзем разьвівацца. У нас галоўная праблема — кіраваньне, кіраўнікі і спэцыялісты».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 15%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 56.1%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 220 849
2016: «Сяло выходзіць на нармальны ўзровень»
Лукашэнка: «Сяло ў нас выходзіць на нармальны ўзровень разьвіцьця. Ня страцьце кіраваньня ў сельскай гаспадарцы».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 28,3%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 66,1%
Жыхароў жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 201 940
2017: «Стварылі бесьпілётны трактар»
Лукашэнка: «Трактар, які не патрабуе прысутнасьці кіроўцы, мы даўно стварылі. Гэта вельмі карысны праект, асабліва для ўнясеньня ўгнаеньняў, бо іх колькасьць мяняецца ў залежнасьці ад характарыстык канкрэтнага ўчастку глебы».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 15,3%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 57%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 183 164
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юныя сябры міліцыі і «пара для аграрыяў»: Пра што раёнкі пішуць у сацсетках2018: «Што далей?»
Лукашэнка: «Прайшло каля 15 гадоў пасьля таго, як была прынятая праграма мадэрнізацыі нашай вёскі і АПК. Сёньня паўстала пытаньне, а што далей, як жыць далей. Я не прыхільнік, каб прыватызаваць калгасы і саўгасы»
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 14,2%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 56,3%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 164 033
2019: «Трэба дыктатура»
Лукашэнка: «Першая задача для сельскай гаспадаркі — найжарстчэйшая дыктатура тэхналёгіяў і вытворчай дысцыпліны. Ніякай дэмакратыі і балбатні».
Стратных гаспадарак з падтрымкай ад дзяржавы: 7,6%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 57,3%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 137 548
2020: «Трэба пазычыць грошай — пазычым»
Лукашэнка: «Ніякіх просьбаў. Разьлічвайце пакуль на сябе. Сёньня добры ўраджай, рапс добры, прадавайце. Трэба пазычыць грошай — пазычым».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 7,7%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 46,0%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 106 354
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заробак — $383, мільённыя пазыкі і мінусавая рэнтабэльнасьць. Як жывуць рэгіёны з самымі нізкімі заробкамі2021: «Мы падтрымліваем сельскую гаспадарку»
Лукашэнка: «Мы падтрымліваем сельскую гаспадарку, сельгаспрадпрыемствы, бо яны глядзяць за вёскамі».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 7,3%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 57,2%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 069 325
2022: «Ратуем вёскі»
Лукашэнка: «Мы вырабляем кармы, ратуем вёскі і даем працу людзям — гэта нашая палітыка ў сельскай гаспадарцы».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 6,7%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 50, 6%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 2 023 429
2023 : «Лепш ваяваць у полі»
Лукашэнка: «Яшчэ раз кажу: лепш ваяваць у полі, чым на фронце! Няўжо камусьці гэта незразумела? Наводзіце жалезны парадак. Усё ідзе ад кадраў. Ёсьць нармальны кіраўнік, значыць, арганізацыя (калгас, саўгас і іншыя) будзе нармальна працаваць».
Стратных гаспадарак з падтрымкаю дзяржавы: 5,8%
Стратных гаспадарак без падтрымкі: 48,6%
Жыхароў сельскай мясцовасьці: 1 988 212
Такім чынам, за 10 гадоў стратных гаспадарак стала больш амаль удвая, у 1,8 разоў, а жыхароў вёсак паменела на 303 939 чалавек, ці на 13%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад росту цэнаў пачынаеш эканоміць». У Беларусі зьнізіліся заробкі ў ІТ-сфэры