Супольнасьць ЛГБТК+ у Беларусі па-ранейшаму зьведвае стыгматызацыю, у дачыненьні да такіх людзей ёсьць шэраг стэрэатыпаў — такая выснова ўтрымліваецца ў дасьледаваньні, якое прадставілі онлайн 27 ліпеня, паведамляе BPN.
Дасьледаваньне праводзіла ініцыятыва «Гэта АКЕЙ» праз інтэрнэт шляхам глыбіннага інтэрвію сярод 435 суайчыньнікаў, якія пражываюць у Беларусі і за мяжой.
Як распавяла Вольга Кавальская, сузанавальніца ініцыятывы «Гэта АКЕЙ», 96% апытаных ведалі, хто такія ЛГБТК+ асобы, а 79% прыватна ведалі хаця б адну такую асобу, піша Reform.by. Тым ня менш, апытаньне паказала, што нават сярод больш інфармаванай часткі гетэрасексуальнага беларускага грамадзтва, якая прыватна ведае ЛГБТК+ людзей і прызнае ціск на іх, сустракаецца шэраг распаўсюджаных стыгмаў.
Так, паводле апытаньня, сярод беларусаў распаўсюджана меркаваньне, што людзі з супольнасьці ЛГБТК+ імкнуцца прасоўваць свае каштоўнасьці, змагаюцца за бачнасьць. Маршы ЛГБТК+ успрымаюць не як спосаб прыцягнуць увагу да праблемы дыскрымінацыі і раўнапраўя, а як «навязваньне і прапаганду».
Беларусы, якія ўдзельнічалі ў апытаньні, настойвалі, што гомасэксуальныя пары не павінны публічна выказваць свае пачуцьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаве прайшоў «Парад роўнасьці». На ім былі і бел-чырвона-белыя сьцягіЭкспэрт у сфэры гендару філёзаф Вольга Шпарага Шпарага падкрэсьлівае, што выяўленьне пачуцьцяў зьяўляецца распаўсюджанай, нармаванай практыкай.
«Аднак у Беларусі дзяржава хоча ўсталяваць кантроль над усімі жыцьцёвымі праявамі, і людзі несьвядома падпарадкоўваюцца гэтаму кантролю. У Беларусі навязваецца ўяўленьне аб гамагеннай публічнай прасторы. Людзі ж у іншых краінах паводзяць сябе па-рознаму, разнастайнасьць зьяўляецца найважнейшай часткай дэмакратыі», — адзначае экспэрт.
Многія ўдзельнікі апытаньня выказалі меркаваньне, што ў Беларусі ўсе знаходзяцца пад ціскам, а ня толькі ЛГБТК+. Аднак, як адзначыла прадстаўніца Міжнароднага камітэту па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі, якая пажадала назваць толькі сваё імя (Ганна), гэта азначае, што ўразьлівыя групы апынаюцца пад яшчэ большым ціскам. Яна падкрэсьліла, што гамафобная рыторыка праяўляецца ў выказваньнях Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікаў, у Беларусі ліквідавалі ўсе арганізацыі, куды прадстаўнікі ЛГБТК+ маглі зьвярнуцца па падтрымку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску напалі на дзяўчыну-трансгендэра са сьцяжкамі Ўкраіны і ЛГБТ+. Празь некалькі дзён яна знайшлася на «сутках»У дасьледаваньні адзначаецца, што стыгматызацыя ЛГБТК+ заснаваная на забабонах, сацыяльных нормах і культурных устаноўках, якія могуць быць памылковымі, шкоднымі і прывесьці да дыскрымінацыі, гвалту і псыхалягічных праблем. Зьмякчыць праблему можа асьвета ў сфэры сэксуальнай і гендэрнай ідэнтычнасьці, а таксама інфармаваньне аб правах чалавека ў цэлым.
Вольга Шпарага ўказала на неабходнасьць палітычнай рэпрэзэнтацыі інтарэсаў супольнасьці ЛГБТК+. Як магчымы інструмэнт яна бачыць удзел яго прадстаўнікоў у працы Каардынацыйнай рады, куды маглі б вылучаць свае кандыдатуры зацікаўленыя ў гэтым пытаньні людзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэба пазбаўляцца гамафобіі, як і гэтага рэжыму- У канцы сьнежня 2022 году старшыня Савета Рэспублікі Беларусі Натальля Качанава анансавала прыняцьце закона аб забароне «прапаганды ЛГБТ», спаслаўшыся на досьвед Расеі, «традыцый сям’і і праваслаўя».
- 31 сакавіка 2023 году Аляксандар Лукашэнка ў пасланьні народу і Нацыянальнаму сходу яшчэ раз падкрэсьліў «паблажлівае стаўленьне» да жаночага гомасэксуалізму (віна «мужыкоў») і радыкальнае непрыманьне сэксуальных адносінаў паміж мужчынамі, назваўшы іх «вычварэнцамі». Раней ён заявіў, што «лепш быць дыктатарам, чым «блакітным».