У вайсковых цэнтрах навучаньня ў Нямеччыне і Польшчы прайшлі падрыхтоўку 24 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Як паведаміла выданьне Deutsche Welle, мэтай зьяўляецца навучаньне 30 тысяч украінскіх жаўнераў, а далейшая падрыхтоўка будзе залежаць ад патрэбай украінскага войска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эксклюзіўнае інтэрвію генэральнага сакратара NATO: аб выніках «Рамштайн-11», кантранаступе Ўкраіны і яе сяброўстве ў NATO«Грошы падаткаплацельшчыкаў выкарыстоўваюцца належным чынам для абароны свабоды і дасягненьня міру, для абароны нашых каштоўнасьцяў і цывілізацыі — менавіта для гэтага і прызначаны Эўрапейскі фонд міру», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве дэпутат Эўрапарлямэнту ад Аўстрыі Лукас Мандль пасьля наведваньня адной з навучальных баз.
Эўрапарлямэнтар заклікаў усе інстытуты і краіны Эўрапейскага зьвязу прадоўжыць надаваць неабходныя сродкі для падтрыманьня навучальнай місіі, у тым ліку праз Эўрапейскі фонд міру.
- Місія вайсковай дапамогі Эўразьвязу Ўкраіне стартавала ў лістападзе 2022 году і разьлічана на два гады індывідуальнага, калектыўнага і спэцыялізаванага навучаньня вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны.
- Гэта частка комплекснай міжнароднай дапамогі, узгодненай з партнэрамі па Групе садзейнічаньня бясьпецы Ўкраіны (SAG-U) і фармату «Рамштайн».
- Навучаньне адбываецца з выкарыстаньне вайсковай тэхнікі, якую надаюць Украіне краіны Эўразьвязу.