Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрымалі «былога мадэратара канала „Страна для жизни“», які нібыта ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і разьмяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкую сымболіку», якой сілавікі палічылі нацыянальны арнамэнт і былы дзяржаўны герб «Пагоня».
Паводле сілавікоў, затрыманы «не пакаяўся і не зьвярнуўся ў камісію па вяртаньні».
Затрыманага імаверна завуць Яўген Манькоў, ён займаецца электронікай і аўдыяапаратурай, паведамляе Zerkalo з спаслыкай на Instagram мужчыны.
«Фотаздымкам з пратэстаў» сілавікі, як вынікае зь відэа, палічылі фота затрыманага зь Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года – задоўга да масавых пратэстаў і за 3 дні да затрыманьня Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, як сьцьвярджаецца, зь Сяргеем Ціханоўскім ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскую кватэру Сяргея Ціханоўскага зноў выставілі на продаж. Папярэднія спробы прадаць праваліліся