Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, як сьцьвярджаецца, зь Сяргеем Ціханоўскім


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

Шэраг пралукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў 5 ліпеня апублікавалі паўхвілінны відэаролік, на якім, як сьцьвярджаецца, — палітвязень Сяргей Ціханоўскі.

Калі і дзе зьнятае відэа, невядома. На відэазапісе пазначаная дата — 5 ліпеня 2023 году.

У чалавеку на відэа даволі цяжка пазнаць Сяргея Ціханоўскага, але ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская, убачыўшы відэа, пазнала яго і напісала:

«Сэрца радуецца бачыць Сяргея. Жывым. І моцным».

«Калі паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калесьнікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім зараз няма сувязі. І дапусьціце адвакатаў да ўсіх палітвязьняў», — дадала Сьвятлана Ціханоўская.

4 ліпеня дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская атрымала ананімнае паведамленьне, што яе муж Сяргей Ціханоўскі нібыта памёр у зьняволеньні. Такую інфармацыю Ціханоўская сёлета атрымлівае ўжо другі раз. Першы раз інфармацыя не пацьвердзілася, нейкіх доказаў няма і гэтым разам.

Раней Сьвятлана Ціханоўская казала, што нічога ня чула пра мужа з 9 сакавіка, адвакатам адмоўлена ў доступе да яго.

Доўгі час няма ніякіх зьвестак і пра іншых палітвязьняў.

Хто такі Сяргей Ціханоўскі

  • Муж апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе быў папулярным блогерам, стваральнікам праекту «Страна для жизни». Ягоныя сюжэты на youtube-канале мелі сотні тысяч праглядаў. Ён езьдзіў па краіне і выкрываў нядбайства чыноўнікаў, запісваў гутаркі зь людзьмі. У траўні 2020 году Сяргей заявіў пра прэзыдэнцкія амбіцыі. 29 траўня 2020 году яго затрымалі ў выніку правакацыі на пікеце ў Горадні. З таго часу ён у зьняволеньні.
  • Ціханоўскага абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі. На судзе 14 сьнежня 2021 году ён атрымаў 18 гадоў зьняволеньня.
  • У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG