Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскую кватэру Сяргея Ціханоўскага зноў выставілі на продаж. Папярэднія спробы прадаць праваліліся


Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота

Улады зноў выставілі кватэру на таргі. Ранейшыя спробы прадаць яе праваліліся, ніхто зь беларусаў не купіў кватэру палітвязьня.

Трохпакаёвую кватэру сям’і Ціханоўскіх у раёне Нацыянальнай бібліятэкі на праспэкце Незалежнасьці 137/2 у Менску спрабуюць прадаць на аўкцыёне ўжо трэці раз, заўважыў «Новы час». Папярэднія дзве спробы былі няўдалымі.

Раней пачатковы кошт кватэры на таргах быў 214,9 тысячы рублёў, то цяпер суму зьнізілі да 171,9 тысячы.

У аб’яве на сайце «БелЮрзабесьпячэньня» па-ранейшаму пазначана, што ў кватэры № 26, якая ўсё яшчэ належыць Сяргею Ціханоўскаму, зарэгістраваны жыхары, у тым ліку непаўналетнія дзеці.

«Ёсьць абмежаваньні ў распараджэньні нерухомай маёмасьцю, якія будуць зьняты аддзелам прымусовага выкананьня па выніках продажу лота», — напісана на сайце арганізацыі.

  • Муж апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе быў папулярным блогерам, стваральнікам праекту «Страна для жизни». Ягоныя сюжэты на youtube-канале мелі сотні тысяч праглядаў. Ён езьдзіў па краіне і выкрываў нядбайства чыноўнікаў, запісваў гутаркі зь людзьмі. У траўні 2020 году Сяргей заявіў пра прэзыдэнцкія амбіцыі. 29 траўня 2020 году яго затрымалі ў выніку правакацыі на пікеце ў Горадні. З таго часу ён у зьняволеньні.
  • Ціханоўскага абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі. На судзе 14 сьнежня 2021 году ён атрымаў 18 гадоў зьняволеньня.
  • У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG