Раней пра гэта заявіў Ілан Маск.
«Неўзабаве мы разьвітаемся з брэндам Twitter і, паступова, з усімі птушкамі», — напісаў Ілан Маск днямі.
Ілан Маск купіў Twitter за 44 мільярды даляраў у кастрычніку мінулага году. Ён абяцаў кардынальна перабудаваць працу сацыяльнай сеткі, але ўсе спробы перарасьлі ў гучныя скандалы, у тым ліку звальненьне супрацоўнікаў і ўвядзеньне платнай вэрыфікацыі карыстальнікаў.
Апошнім буйным скандалам, зьвязаным з Twitter, быў скандал з абмежаваньнем колькасьці допісаў, якія можа праглядаць невэрыфікаваны карыстальнік, а таксама асабістых паведамленьняў, якімі можна абменьвацца за суткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BBC: Вэрыфікаваныя акаўнты Twitter распаўсюджваюць шмат фэйкавых навінаў пра вайну ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стваральнік Facebook запусьціў аналяг Twitter — сацсетку Threads для кароткіх паведамленьняў