19 ліпеня Мінабароны Расеі заявіла, што з 20 ліпеня ўсе судны, якія рухаюцца ў акваторыі Чорнага мора ва ўкраінскія парты, будуць разглядацца ёй як патэнцыйныя перавозчыкі вайсковых грузаў. Краіны, пад сьцягамі якіх ходзяць гэтыя судны, будуць лічыцца ўцягнутымі ў канфлікт на баку кіеўскага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны РФ: усе судны ў акваторыі Чорнага мора, якія ідуць ва ўкраінскія парты, будуць лічыцца ваеннымі цэляміМЗС Украіны заклікала сьвет асудзіць дзеяньні Расеі і гарантаваць бясьпеку суднаходзтва ў Чорным моры.
Расея трэці дзень запар абстрэльвае поўдзень Украіны, у прыватнасьці, Адэсу і Мікалаеў, а таксама партовую інфраструктуру гэтых гарадоў. У Крамлі гэта называюць «помстай» за Крымскі мост, які атакавалі ў ноч на 17 ліпеня.
Расея 17 ліпеня заявіла, што спыняе ўдзел у збожжавай угодзе. У прадстаўніцтве РФ пры ААН заявілі, што рашэньне расейскіх уладаў аб выхадзе з «збожжавай угоды» канчатковае, і больш перамоваў на гэтую тэму не плянуецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі, што для падаўжэньня збожжавага пагадненьня «няма падставаў»Адначасова Міжнародная марская арганізацыя ААН атрымала ад Расеі ліст з адкліканьнем гарантыяў бясьпекі суднаходзтва ў Чорным моры, пра які раней паведамлялі ў МЗС РФ.
Адкліканьне гэтых гарантыяў азначае, што караблі, якія возяць збожжа з украінскіх партоў, могуць быць цэльлю для расейскіх абстрэлаў, а Расея проста можа іх не пусьціць ва ўкраінскія парты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што Ўкраіна працягне ўдзел у «збожжавай угодзе», нягледзячы на выхад зь яе Расеі