Тэлеграм-канал Hrodna 11:27 паведаміў, што памятнага драўлянага знаку ў гонар паўстанцаў 1863 году ў горадзе больш няма. Ён знаходзіўся пры гарадзкім чыгуначным вакзале.
Памятны знак выканаў з дубу горадзенскі скульптар Уладзімер Панцялееў. Яго ўсталявалі пры вакзале ў 1983 годзе.
У 1863 годзе паўстанцы хацелі выкарыстоўваць чыгуначны вакзал для хуткага перамяшчэньня сваіх атрадаў. Работнікі вакзалу выступілі на іх баку. Аднак увечары 14 сакавіка лякаматыў з узброенымі горадзенцамі сышоў з рэек, і паўстанцы змушаныя былі застацца ў горадзе.
У выніку расейскія акупацыйныя ўлады арыштавалі 73 чалавек, а 17 верасьня Міхаіл Мураўёў падпісаў загад на высылку 25 паўстанцаў у Сібір.
Цяпер на месцы знака павесілі шыльду пра падпольныя групы чырвоных партызанаў у гады ІІ сусьветнай вайны, якія дзейнічалі на чыгуначным вузьле са сьнежня 1941 году па ліпень 1944-га пад кіраўніцтвам Багатырова, Сьвятлічнага і Панасюка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прыбралі крыж, пастаўлены ў памяць аб забітым нацыстамі сьвятары Гадлеўскім ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася фота дэмантажу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве. На ім відаць людзі ў камунгасаўскай уніформе