У Мастоўскім райвыканкаме пацьвердзілі факт самагубства намесьніка старшыні

Міхаіл Жук, архіўнае фота

Увечары 12 ліпеня забіў сябе намесьнік старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіл Жук.

Як паведаміў BelPol, чыноўнік, праўдападобна, застрэліўся з паляўнічага ружжа, якое знайшлі побач. Гэта адбылося ў горадзе, за 15 хвілін хады ад ягонага месца працы. Цела знайшлі ў хмызьняку паміж праспэктам Міру і вуліцай Станцыённай.

Асноўная вэрсія — самагубства. Але матывы пакуль невядомыя.

На цырымоніі разьвітаньня Міхаіл Жук быў у закрытай труне.

З сайту райвыканкаму ўжо прыбралі імя чыноўніка, намесьніка старшыні райвыканкаму.

Імя Міхаіла Жука пасьля самагубства зьнікла з сайту Мастоўскага райвыканкаму, але засталіся пасада і нумар працоўнага тэлефону.

17 ліпеня Свабодзе ў райвыканкаме ў Мастах пацьвердзілі факт самазабойства Міхаіла Жука.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: у Кобрыні ўчыніў самагубства афіцэр міліцыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве ўчыніў самагубства стваральнік савецкай тэрмаядзернай бомбы