Пра гэта сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
Найгарачэй было ў Высокім на захадзе Берасьцейскай вобласьці, дзе паветра прагрэлася да 34,2 градуса вышэй за нуль (ранейшы лякальны максымум — 33,9 у 2021 годзе).
У Горадні тэмпэратура паднялася да 34 градусаў. Перакрыты экстрэмум, зафіксаваны ў 2001 годзе (тады было 33 градусы).
У Менску было 30,5 градуса (рэкорд — 33,3 у 2021-м).
Абсалютны максымум дня — 36,1 градуса 16 ліпеня 1994 году ў Стоўпцах.
17 ліпеня захаваецца сьпякотнае надвор'е. На паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца да 33 градусаў. У наступныя дні агулам па краіне чакаюцца дажджы і зьніжэньне тэмпэратуры.
Раней мэтэаролягі папярэджвалі пра анамальную сьпёку на поўдні Эўропы, у прыватнасьці ў Гішпаніі, Грэцыі і Італіі. Там пачаліся лясныя пажары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі засталося толькі два раёны, дзе можна наведваць лясы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць сьпякотных дзён у Беларусі будзе павялічвацца, — кліматоляг